Версия для печати
 

Запішыце каня ў Чырвоную Кнігу.

П.Панчанка
Материал прислал(а) Надя
Источник: Учебник Роднай літаратурыа
------------------------------------
ЗАПІШЫЦЕ КАНЯ
    Ў ЧЫРВОНУЮ КНІГУ.
    Каня ды на бойню?
    Пабойцеся бога!
    Ты , пэўна не грэўся
    Ля конскага боку.
    Відаць , не шаптаў ты:
    "Ах , косю мой любы...".
    Скарынку не соваў
    У цёплыя губы.
    Відаць , не імчаўся
    У санках на снезе,
    Не путаў каня
    І не спаў на начлезе.
    Конь родам з маленства.
    Расце твой сынок--
    Ляціць конь-агонь
    І канёк-гарбунок.
    Калісь пра каханне,
    Пра смерть і пра коней
    Пісаў наш зямляк
    Ўладзіслаў Сыракомля.
    Паміж турбот штодзённых
    Нам забываць не варта
    І конніцу Будзённага ,
    І конніцу Даватара.
    Конь--наша жыццё і ўспаміны ,
    Конь салдату і дораг, і міл.
    Ён падвозіў снарады і міны
    І адвозіў, хто ранены , ў тыл.
    А парад Перамогі маскоўскі!
    Ганарыліся франтавікі ,
    Як наш Жукаў і наш Ракасоўскі
    Аб'язджалі галопам палкі.
    З кагортаю баб
    Франтавы наш адзёр,
    Пабітыя сталлю,
    Палі нашы ўздзёр.
    Вазіў ён нам дровы
    І сена каровам ,
    Каб ты быў здаровы
    І край быў здаровы...
    Дык няўжо ад каня
    Адрачыся пара?
    За кардон за мільён
    Прадалі жарабка "Песняра".
    Жывуць адны залётныя:
    Спартыўныя , не ратныя--
    Стаеннікі пародныя ,
    Стаеннікі парадныя.
    Не для трактара ў нас канюшына.
    Я кажу тым з тупых задавак ,
    Што стапталі ўсіх коней машынай:
    Аб'яўляю я вам газават.
    На гародзе, на кепскіх дарогах
    І ў ямшчыцкай той песні старой ,
    На вяселлях і ў дзень Перамогі
    Стань , наш верны таварыш , у строй!
    Хай знікаюць над конскаю сагай--
    Туманы , туманы.
    Хай пасуцца на родных абсягах--
    Табуны , табуны.

  -1-